12 лістапада ў беларускай царкве ў Вільні адбудзецца паніхіда па Раману Бандарэнку, забітаму шэсць гадоў назад у сваім двары ў Мінску Прыходзьце памаліцца таксама за ўсіх, хто загінуў падчас мірных пратэстаў, і за людзей, закатаваных у беларускіх турмах. Вечная ім памяць. У гэты дзень адзначаць і 20-годдзе святарскага рукапалажэння настаяцеля беларускай царквы, айца Георгія. Напярэдадні дня памяці свяціцеля Яна Залатавуста ўзгадаюць яго жыццё. Ён нарадзіўся ў Антыёхіі і праславіўся як палымяны прапаведнік і тлумач Святога Пісання. Пазней узначаліў нашу матчыную Канстанцінопальскую царкву. Ян Залатавуст адстойваў бедных і адкрыта выступаў супраць несправядлівасці, злоўжыванняў і раскошы пры імператарскім двары. За сваю прынцыповасць ён быў падвергнуты рэпрэсіям: адхілены ад кафедры і адпраўлены ў выгнанне. Свяціцель памёр у дарозе ў Команах у 407 годзе. Яго жыццё засталося прыкладам мужнасці і вернасці праўдзе нават перед тварам імператарскай улады. Далучайцеся да малітвы за Рамана і іншых беларусаў, якія загінулі ад гвалту і рэпрэсій. 📆 Дата: 12 лістапада ⏰ Час: 18.00 (час мясцовы) 📍Месца: Беларуская царква, Bokšto g. 4, Вільня
- 33
- 12