«Памяць патрабуе ўчынкаў»: беларусы Беластока выйшлі на акцыю салідарнасці ў гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі Акцыя прайшла ўвечары 12 лістапада. Яе ўдзельнікі нагадалі пра тых, каго ўжо няма побач, і падтрымалі тых, хто сёння застаецца за кратамі: - Раман выйшаў у свой двор, бо яму было не ўсё адно. Ён хацеў абараніць тое, што яднае людзей: сваю прастору, свае сімвалы, сваю годнасць. Ён меў права бяспечна вярнуцца дадому. Меў права жыць. Яго смерць пакінула боль, які не знік праз шэсць гадоў. Разам з ім засталося пытанне, на якое дагэтуль няма адказу справядлівага суда: хто панясе адказнасць? Беспакаранасць дазваляе гвалту працягвацца. Таму мы не можам пагадзіцца з маўчаннем і забыццём. Мы памятаем Рамана Бандарэнку, Вітальда Ашурка, Алеся Пушкіна і ўсіх, чыё жыццё забралі гвалт і рэпрэсіі. За кожным імем — чалавек, яго планы, любоў, родныя і сябры. Будучыня, якой яго пазбавілі. Сёння нашы думкі таксама з палітвязнямі і іх сем’ямі. З усімі, хто чакае вяртання блізкіх, жыве ад ліста да ліста, змагаецца за іх здароўе і свабоду. Яны не павінны заставацца сам-насам са сваёй бядой. Памяць патрабуе ад нас учынкаў: дапамогі, салідарнасці, настойлівасці ў патрабаванні праўды. Наша адказнасць перад загінулымі — працягваць працаваць дзеля Беларусі, у якой чалавечае жыццё будзе недатыкальным, а закон будзе абараняць кожнага. Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў сёння. Дзякуй усім, хто захоўвае памяць і падтрымлівае іншых — тут, у Беларусі і па ўсім свеце. «Памяць патрабуе ўчынкаў»: беларусы Беластока выйшлі на акцыю салідарнасці ў гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі Акцыя прайшла ўвечары 12 лістапада. Яе ўдзельнікі нагадалі пра тых, каго ўжо няма побач, і падтрымалі тых, хто сёння застаецца за кратамі: - Раман выйшаў у свой двор, бо яму было не ўсё адно. Ён хацеў абараніць тое, што яднае людзей: сваю прастору, свае сімвалы, сваю годнасць. Ён меў права бяспечна вярнуцца дадому. Меў права жыць. Яго смерць пакінула боль, які не знік праз шэсць гадоў. Разам з ім засталося пытанне, на якое дагэтуль няма адказу справядлівага суда: хто панясе адказнасць? Беспакаранасць дазваляе гвалту працягвацца. Таму мы не можам пагадзіцца з маўчаннем і забыццём. Мы памятаем Рамана Бандарэнку, Вітальда Ашурка, Алеся Пушкіна і ўсіх, чыё жыццё забралі гвалт і рэпрэсіі. За кожным імем — чалавек, яго планы, любоў, родныя і сябры. Будучыня, якой яго пазбавілі. Сёння нашы думкі таксама з палітвязнямі і іх сем’ямі. З усімі, хто чакае вяртання блізкіх, жыве ад ліста да ліста, змагаецца за іх здароўе і свабоду. Яны не павінны заставацца сам-насам са сваёй бядой. Памяць патрабуе ад нас учынкаў: дапамогі, салідарнасці, настойлівасці ў патрабаванні праўды. Наша адказнасць перад загінулымі — працягваць працаваць дзеля Беларусі, у якой чалавечае жыццё будзе недатыкальным, а закон будзе абараняць кожнага. Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў сёння. Дзякуй усім, хто захоўвае памяць і падтрымлівае іншых — тут, у Беларусі і па ўсім свеце.
- 15
- 13
- 4
- 2
- 1
- 1