У польскім Беластоку прайшла Ноч (не)растраляных паэтаў Беларусі 29 кастрычніка 1937 года — чорная дата ў гісторыі Беларусі. У мінскай турме НКУС былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры. У польскім Беластоку адзначылі гадавіну трагічнай падзеі. Арганізатары акцыі ўзгадалі не толькі ахвяраз сталінскіх рэпрэсій, але і людзей, забітых падчас пратэстаў 2020 года: «Сёння беларускія творцы зноў сутыкаюцца з пераследам. Адны апынуліся за кратамі, іншыя былі вымушаныя пакінуць радзіму. Мы памятаем і пра тых, каго ўжо няма з намі, — Алеся Пушкіна, Рамана Бандарэнку, Вітольда Ашурка. Змяніліся часы, але не знікла імкненне прымусіць свабоднае слова маўчаць. І ўсё ж беларуская культура жыве. Гучаць вершы. Захоўваецца памяць. Новыя пакаленні адкрываюць для сябе імёны тых, каго спрабавалі выкрасліць з гісторыі. Сёння мы чыталі іх вершы не толькі дзеля мінулага, але і дзеля будучыні. Каб памятаць, хто мы, адкуль нашы карані і чаму так важна берагчы сваю культуру. Можна забіць чалавека, але немагчыма расстраляць памяць пра яго. Дзякуй за салідарнасць, за неабыякавасць і за тое, што нават удалечыні ад радзімы мы застаёмся разам і не дазваляем забыць пра Беларусь. Пакуль гучаць іх вершы — жыве памяць. Пакуль мы памятаем — яны з намі». У польскім Беластоку прайшла Ноч (не)растраляных паэтаў Беларусі 29 кастрычніка 1937 года — чорная дата ў гісторыі Беларусі. У мінскай турме НКУС былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры. У польскім Беластоку адзначылі гадавіну трагічнай падзеі. Арганізатары акцыі ўзгадалі не толькі ахвяраз сталінскіх рэпрэсій, але і людзей, забітых падчас пратэстаў 2020 года: «Сёння беларускія творцы зноў сутыкаюцца з пераследам. Адны апынуліся за кратамі, іншыя былі вымушаныя пакінуць радзіму. Мы памятаем і пра тых, каго ўжо няма з намі, — Алеся Пушкіна, Рамана Бандарэнку, Вітольда Ашурка. Змяніліся часы, але не знікла імкненне прымусіць свабоднае слова маўчаць. І ўсё ж беларуская культура жыве. Гучаць вершы. Захоўваецца памяць. Новыя пакаленні адкрываюць для сябе імёны тых, каго спрабавалі выкрасліць з гісторыі. Сёння мы чыталі іх вершы не толькі дзеля мінулага, але і дзеля будучыні. Каб памятаць, хто мы, адкуль нашы карані і чаму так важна берагчы сваю культуру. Можна забіць чалавека, але немагчыма расстраляць памяць пра яго. Дзякуй за салідарнасць, за неабыякавасць і за тое, што нават удалечыні ад радзімы мы застаёмся разам і не дазваляем забыць пра Беларусь. Пакуль гучаць іх вершы — жыве памяць. Пакуль мы памятаем — яны з намі».
- 13
- 4
- 1