#Літаратурная_хвілінка * * * На Палессі восень... Гусі белыя Выскублі мядовую траву. І вятры, ад сцюжы ашалелыя, То журботна свішчуць, То равуць. Смех і кветкі, Вы куды падзеліся? Навакол Стагі, стагі, стагі. Чым жа ты цяпер са мной падзелішся, Прыпяць, пачарнелая з тугі? Ліст пажоўклы да плашча прыколеш? Ці на момант вернеш мне ізноў Каснічок зары, Світальны колер Тапалёў, буслоў і туманоў? А сама замкнешся ў лядоўні, Лета у стагі паклаўшы спаць... Будуць коні сніць лугі мядовыя І, як людзі, цяжка уздыхаць. Пімен Панчанка
Поэтические произведения и наблюдения о поздней осени и дождливой погоде
Похожие посты
- ❤🔥 102
- 👍 62
- ❤ 37
- 🤗 5
- ✍ 2
- 🔥 2
- 👍 102
- ❤ 40
- ✍ 7
- 🙏 6
- 🤔 5
- 👏 2
- ❤ 109
- 👍 44
- 🙏 4
- 🤗 3
- 🫡 2
- ✍ 1
- 👍 59
- ❤ 28
- 🤗 8
- 😭 6
- ✍ 3
- ❤ 18
- 🤡 3
- 😢 1
- 🤬 374
- ❤ 52
- 😢 16
- ❤🔥 11
- 👎 5
- 💔 5
- ❤ 11
- 👍 4
- ❤ 10
- ❤🔥 7
- 👍 2
- 🔥 1
- ❤ 1