#погода 24 лістапада надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Часам ападкі, у асноўным снег, мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..+1°С, максімальная днём -2..+3°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.