#Літаратура КАЛІНА ЗІМЫ Полымем зыркім душу апаліла. Полымем белым ўзняло з небыцця. ...Ой жа зімой закіпае каліна, Гронка яе — як надзея жыцця. Позняя ягадка позняй спакусы. Вэлюм маёвы растаў па вясне. Запунсавела-прыпухлыя вусны Свецяцца ціха-шчасліва праз снег. Выберу сёння якую вандроўку, Каб неўталоннай душы дагадзіць? Светла аклікну каліну-сяброўку — Сумам маім на мяне паглядзіць. Белапушыстыя ўскінуты бровы. Час замірання. I час адкрыцця. Доля мая — нібы гронка любові Б'ецца над сцішанай голькай жыцця. Яугенія Янішчыц
Сборник стихотворений о природе, котах и жизненных чувствах
Похожие посты
- ❤ 176
- 🔥 54
- 👍 48
- ❤ 43
- ❤ 13
- 👍 3
- 🙏 2