#погода 27 лістапада надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над поўднем Швецыі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог краіны будзе адзначацца галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..-7°С, максімальная днём -5..+1°С. Атмасферны ціск будзе расці.