Самая рэдкая пеўчая птушка кантынентальнай Еўропы Вяртлявай чаротаўцы пагражае глабальнае знікненне. Менавіта на беларускіх асаковых балотах гняздуецца каля 40% сусветнай папуляцыі гэтага віду, але колькасць іх зніжаецца, таму што балоты зарастаюць трыснягом і вербалозам. 💧🌿 Асаковыя балоты ў параўнанні з мохавымі кшталту Ельні – гэта амаль як неба і зямля: тут паўсюль кочкі, аб якія спатыкаешся, а можна і праваліцца ў бабровы канал – не пашпацыруеш, як па Ельні. Чаротаўкі й любяць гэтыя месцы за мноста якраз тых насякомых, якія для даследчыка ствараюць тут мабільнае пекла: гіганцкія авадні. На Ельні ж нічога гэтага няма: ні кусачых насякомых, ні нават камароў – але й няма і мноства дробных птушак. 🐦 Гэтым летам эксперт «Дзікай прыроды» Юры Бакур правёў маніторынг балот з вяртлявай чаротаўкай у Драгічынскім раёне – у заказніках “Званец” і “Спораўскі”. Ён знайшоў вялікую шчыльнасць вяртлявай чаротаўкі на экасцежцы балота Званец і на некаторых участках паўднёвай часткі заказніка, а вось у Спораўскім, на жаль, біятопы ў крытычным стане і паціху зарастаюць там, дзе была вяртляўка. «Недзе косяць, недзе, напэўна, рэсурсаў не хапае», – кажа Юры. Юры аформіў новыя ахоўныя пашпарты на месцы, дзе птушка яшчэ захавалася – гэта 4888,9 гектараў. 🙌 Падтрымай нашу працу па ахове дзікай прыроды – далучайся да ДЗІКАГА КЛУБА-2027. Гэта закрытае кам’юніці аматараў прыроды. У клубе цябе чакае архіў з відэазапісаў 35+ лекцый пра прыроду ад беларускіх навукоўцаў і яшчэ шмат цікавага. Дзякуем за фота Сяргею Зуёнку! #ДзікіяЭкспедыцыі