На Кіпры ўпершыню выдалі дазвол на жыхарства нованароджанаму дзіцяці без беларускага пашпарта 23 лістапада міграцыйныя ўлады Кіпра зарэгістравалі дзіцё беларускіх грамадзян і выдалі яму дазвол на жыхарства на падставе кіпрскага пасведчання аб нараджэнні, без беларускага пашпарта. Гэта стала магчымым у выніку працяглай камунікацыі «Дэмакратычнай Амбасады Беларусі на Кіпры» з урадам, Міністэрствам міграцыі і амбудсмэнам краины, па выніках якой было прынята адпаведнае афіцыйнае рашэнне. Раней нам таксама паведамлялі, што дарослыя грамадзяне Беларусі пачалі атрымліваць пластыкавыя карткі дазволаў на жыхарства на падставе заяваў, пададзеных з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі. Выказваем шчырую падзяку ўраду Кіпру за супрацоўніцтва, увагу да праблемы беларускіх сем’яў і дапамогу ў яе вырашэньні.
- 31
- 11
- 2