«Не дамаўляцца з дзедам, а гнаць яго ўзашэй»: беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную акцыю ў падтрымку палітвязьняў Удзельнікі выказаліся супраць перамоваз з Лукашэнкам: «Калі хтосьці мяркаваў, што з рэжымам можна дамовіцца, што ёсць шанец вызваліць з турмаў усіх палітвязьняў і дабіцца, каб новых не саджалі - то на гэтым тыдні яны атрымалі адказ: не, гэта немагчыма. Пакуль у Беларусі салідарнасць, падтрымка, супраціў дыктатуры караюцца «па законе» - ніякіх пераменаў да лепшага ня будзе, можна нават не спадзявацца. Таму трэба не дамаўляцца з дзедам, а гнаць яго ўзашэй».
- 37
- 3