🟨 «Захоўваць буду заўсёды, пакуль тыя, хто судзіў мяне, не атрымаюць справядлівы вырак». Мікіта Слепянок — пра «жоўтую бірку» з калоніі Гамяльчук Мікіта Слепянок, асуджаны да трох гадоў калоніі за культурніцка-гістарычны тэлеграм-канал Rezystans, паказаў адну з апошніх бірак, выдадзеных яму ў магілёўскай калоніі № 15, дзе ён цалкам адбыў тэрмін. На волю ён выйшаў у снежні 2024 года. «Бачачы самога сябе столькі гадоў таму, хочацца сказаць гэтаму хлопцу, што ўсміхаецца ён недарэмна, бо ўрэшце зможа вытрымаць усё, зноў стаць вольным чалавекам і зноў мець магчымасць рабіць штосьці для Беларусі». Мікіта распавядае, што «жоўтая бірка» фактычна была яго «пашпартам» на працягу двух гадоў. На ёй былі пазначаныя яго дадзеныя, тэрмін зняволення і інфармацыя, паводле якой у калоніі адразу было відаць, хто перад імі. «Гэта бадай што найбольш вядомы сімвал палітвязня і найяскравейшы доказ таго, што гэта ўсё сапраўды адбывалася са мною». 📌 «Беларусь значыць для мяне больш, чым нават я сам». Вялікае інтэрв’ю з былым палітзняволеным Мікітам Слепянком
Осужденные политзаключенные обнародуют фото из колоний и комментарии после освобождения
Похожие посты
- 💯 68
- ✍ 6
- ❤ 3
- 😁 1